Пошук

01.09.2023 05:45   Catholic.by

З 4 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску да сакрамэнту споведзі можна будзе прыступіць не толькі перад святымі Імшамі, але таксама на працягу дня.

Па працоўных днях (з панядзелка па пятніцу) з 10-й да 17-й гадзіны (з перапынкам з 13.00 да 14.00) святары будуць цэлебраваць сакрамэнт пакаяння і паяднання для ўсіх ахвотных.

Таксама ў гэтыя дні будзе адбываццца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пачатак адарацыі пасля святой Імшыы а 15-й гадзіне; заканчэнне адарацыі — перад святой Імшой у 18.30.

Пробашч мінскай катэдральнай парафіі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі запрашае да малітвы.

Абноўлена 01.09.2023 11:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця