Пошук

29.08.2023 13:18   Тэкст: Данута Козіч / Фота: Ірына Крук, Юлія Крук / Catholic.by

27 жніўня ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылося благаслаўленне школьнікаў і настаўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама вучнёўскіх прылад.

 

Па ініцыятыве валанцёраў, з нагоды набліжэння новага навучальнага года да нясвіжскіх парафіянаў завітала… святая Моніка, успамін якой адзначаўся ў Касцёле ў гэты дзень.

Жанчына падзялілася з прысутнымі гісторыяй свайго мацярынскага жыцця і распавяла пра тое, як вельмі перажывала за свайго сына Аўгустына, калі бачыла, як той падчас вучобы ў Карфагене пачаў аддаляцца ад Хрыста.

Аднак Моніка не пакідала надзеі і, паўсюль следуючы за сынам, увесь час малілася за яго, пакуль Аўгустыну не адкрылася святло веры ў Збаўцу. Мацярынскае сэрца супакоілася, калі сын прыняў хрост, а пазней нават стаў біскупам.

Пасля сведчання святой Монікі пра моц малітвы прысутныя разам праславілі Нябеснага Айца малітвай «Ойча наш».

Пробашч парафіі і дэкан Нясвіжскі ксёндз Пётр Шарко і парафіяльны вікарый ксёндз Яўген Баланёў пажадалі ўсім вучням у новым навучальным годзе Божай дапамогі, поспехаў, цікавых адкрыццяў. Ксёндз Пётр падкрэсліў неабходнасць рэлігійнага выхавання словамі: «У целе павінен быць найперш здаровы дух».

Святая Моніка між тым параіла дзецям рэгулярна наведваць заняткі па катэхезе.

Многія дзеткі адгукнуліся на прапанову і запісаліся ў нядзельную школу. Цяпер справа бацькоў у тым, каб падтрымаць іх жаданне пазнаваць вучэнне Хрыста і ўзрастаць у веры.

Напрыканцы сустрэчы святая Моніка парадавала школьнікаў прыемнымі падарункамі.

Дзеці і іх бацькі вельмі ўдзячныя валанцёрам за цікавую і духоўна карысную ідэю.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа