![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz1.jpg)
З 21 па 23 ліпеня у Нясвіжы адбывалася сустрэча валанцёраў парафіяльных суполак Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Удзельнікі сустрэчы з Маладзечна, Мар’інай Горкі, Капыля, Нясвіжа, Слуцка і Стоўбцаў прэзентавалі дзейнасць сваіх парафіяльных Caritas. Акрамя таго, валанцёры разам наведалі нясвіжскі касцёл Божага Цела, дзе ўзялі ўдзел у святой Імшы, пабывалі на экскурсіі ў Нясвіжскім замку, шмат шпацыравалі і добра бавілі час.
На старонцы Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінск у сацыяльнай сетцы Vk адзначаецца, што файны адпачынак у коле аднадумцаў, новыя знаёмствы і абмен вопытам — гэта ўсё патрэбна, як глыток свежага паветра ў спякотны летні дзень.
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz4.jpg)
У допісе выказваецца падзяка валанцёрам Caritas з Нясвіжа, якія клапаціліся пра ўсіх ўдзельнікаў сустрэчы, частавалі смачнымі стравамі, рыхтавалі забаўляльную праграму, прыгожыя сюрпрызы і падарункі. Дзецям валанцёраў так спадабаліся гульні, што яны адразу пачалі пытацца, калі будзе наступная сустрэча.
Асаблівую падзяку выказваюць куратары Ірыне Крук і яе сям’і за магчымасць адпачываць у аграсядзібе «Добрыя традыцыі».
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz10.jpg)
Словы падзякі скіраваны таксама нясвіжскім святарам: пробашчу, ксяндзу каноніку Пятру Шарко за цікавую экскурсію, гумар і ветлівасць, за падтрымку і дапамогу, а таксама ксяндзу вікарыю Яўгену Баланёву за Божае слова і малітву.
У допісе выказваецца надзея на тое, што гэтая сустрэча пайшла на карысць усім валанцёрам, і пажаданне, каб гэты час натхніў на новыя дасягненні ў справах дабрачыннасці.
Куратары таксама жадаюць Божага бласлаўлення і поспехаў ва ўсіх справах парафільных суполак Caritas.
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz2.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz9.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz3.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz4.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz6.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz1.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz8.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz5.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz7.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/07/s-2023-07-27-Caritas_Niasviz10.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz2.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz9.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz3.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz4.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz6.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz1.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz8.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz5.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz7.jpg)
![](/3/images/news/2023/07/2023-07-27-Caritas_Niasviz10.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)