Пошук

21.07.2023 22:22   Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

Чарговы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 15 (613) 2023) выходзіць у свет у Сусветны дзень бабуль, дзядуляў і пажылых людзей, які 23 ліпеня па ініцыятыве Папы Францішка ўжо ў трэці раз адзначаць ва ўсім Касцёле.

Ёсць чаму павучыцца, або Яны маюць рацыю. У матэрыяле ідзе гаворка пра тое, кім жыццёвым досведам могуць падзяліцца старэйшыя асобы і што сёння яны хочуць сказаць нашчадкам?

Ціхі і пакорны сэрцам. У газеце публікуюцца ўспаміны пра спачылага ксяндза прэлата Антонія Філіпчыка, які быў шматгадовым пробашчам парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску і адышоў у вечнасць 9 ліпеня.

Як жыць поўным жыццём? Пра тое, як важна заставацца ў кантакце з сабой, разважае псіхолаг.

Набыць газету можна будзе пачынаючы з 23 ліпеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 21.07.2023 23:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.