Пошук

15.07.2023 18:53   а. Андрэй Абламейка / Курыя Грэка-Каталіцкай Царквы / Фота: Кс. Аляксандр Улас / Catholic.by

У суботу 15 ліпеня ў Мінску, у храме душпастырскага цэнтра святога Праведнага Язэпа, перад сабранымі святарамі і вернікамі Грэка-каталіцкай Царквы, адбылося абвяшчэнне Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі.

У прысутнасці Апостальскага Нунцыя ў нашай краіне арцыбіскупа Антэ Ёзіча, быў прачытаны Дэкрэт Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў ад 30 сакавіка, у якім абвяшчаецца пра заснаванне, пастановай Рымскага Пантыфіка Папы Францішка, Апостальскай адміністратуры для вернікаў Каталіцкага Касацёла візантыйскага абраду і прызначэнні Высокадастойнага архімандрыта Сяргея Гаека МІС Апостальскім адміністратарам гэтай Апостальскай Адміністратуры.

Згодна з патрабаваннямі канонаў 189 §1, 2 і 313 Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў, Апостальскі адміністратар Архімандрыт Сяргей Гаек кананічна заняў пасаду ардынарыя Апостальскай Адміністратуры.

У супольнай малітве з гэтай нагоды ўзялі ўдзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і іншыя прадстаўнікі рыма-каталіцкага епіскапату ў нашай краіне.

Сабраныя на малітве вернікі разам з іерархамі маліліся за Папу Францішка, за Касцёл, за супакой і еднасць у нашай краіне і ва ўсім свеце, за ўсіх людзей добрай волі.

Абноўлена 15.07.2023 20:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця