30 сакавіка 2023 года Святы Айцец Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў Апостальскім Адміністратарам гэтай касцёльнай структуры Высокадастойнага архімандрыта Яна Сяргея Гаека МІС, які да гэтага часу быў Апостальскім візітатарам для гэтых вернікаў.
Пра вышэйзгаданае прызначэнне было паведамлена ў Рыме сёння, 30 сакавіка 2023 года, а 12-й гадзіне (па цэнтральнаеўрапейскім часе).
Біяграфія
Высокадастойнага архімандрыта Яна Сяргея Гаека MIC
Нарадзіўся 8 лютага 1949 года ў Лышкавіцы каля Ловіча (Польшча).
У 1963 годзе скончыў Лышкавіцкую пачатковую школу, а праз чатыры гады — ліцэй у Ловічы.
Пасля заканчэння ліцэя ўступіў у Кангрэгацыю айцоў марыянаў, прыняўшы манаскае імя Сяргей.
З 1967 па 1974 год вучыўся на тэалагічным факультэце Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, а потым у Папскім усходнім інстытуце ў Рыме, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1983 годзе.
15 жніўня 1973 г. даў вечныя абяцанні ў Кангрэгацыі айцоў марыянаў, а 23 чэрвеня наступнага года (1974) атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.
Пасля пасвячэння служыў у лацінскай парафіі ў Глухалазах і супрацоўнічаў з візантыйскай парафіяй у Кастамлотах (Польшча).
З 1983 па 1999 год выкладаў усходняе багаслоўе ў Экуменічным інстытуце Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.
У 1993 годзе Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім візітатарам для каталікоў усходняга абраду ў Беларусі. У 1996 г. узведзены ў сан архімандрыта.
30 сакавіка 2023 года Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў усходняга абраду ў Беларусі і прызначыў архімандрыта Сяргея Гаека Апостальскім Адміністратарам гэтай структуры.
30 марта 2023 года Святейший Отец Папа Франциск создал Апостольскую Администратуру для католиков византийского обряда в Беларуси и назначил Высокодостойного архимандрита Яна Сергея Гаека МІС Апостольским Администратором данной церковной структуры, до настоящего времени — Апостольского визитатора для этих верующих.
Вышеупомянутое решение было опубликовано в Риме сегодня, 30 марта 2023 года, в 12.00 (по центральноевропейскому времени).
Биография
Высокодостойного архимандрита Яна Сергея Гаека MIC
Родился 8 февраля 1949 года в Лышковице под Ловичем (Польша).
В 1963 году окончил Лышковицскую начальную школу, а через четыре года — лицей в Ловиче.
После окончания лицея он вступил в Конгрегацию Отцов Мариан, приняв монашеское имя Сергей.
С 1967 по 1974 год он учился на богословском факультете Люблинского католического университета, а затем в Папском восточном институте в Риме, получив докторскую степень в 1983 году.
15 августа 1973 года принёс вечные обеты в Конгрегации Отцов Мариан, а 23 июня следующего (1974) года был рукоположен в священники.
После рукоположения служил в приходе латинского обряда в Глухолазах и сотрудничал с византийским приходом в Костомлотах (Польша).
С 1983 по 1999 год преподавал восточное богословие в Экуменическом институте Люблинского католического университета.
В 1993 году Папа Иоанн Павел II назначил его Апостольским визитатором для греко-католиков Беларуси. В 1996 году возведен в сан архимандрита.
30 марта 2023 года Святейший Отец Папа Франциск создал Апостольскую Администратуру для католиков византийского обряда в Беларуси и назначил архимандрита Сергея Гаека Апостольским Администратором вышеназванной структуры.