Пошук

06.07.2023 10:29   Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

Спецвыпуск газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 14 (612) 2023) прысвечаны дыяцэзіяльнаму санктуарыю Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, дзе яго можна будзе набыць падчас фэсту, які пройдзе 7–9 ліпеня.

Тракелі — гэта сэрца Касцёла на Гродзеншчыне. Размова з кусташам санктуарыя ксяндзом канонікам Юрыем Бяганскім ідзе пра тое, хто наведвае санктуарый і якая яго роля ў дыяцэзіі.

Пілігрымка: не проста «пайсці», а «знайсці». У матэрыяле падаюцца сведчанні і ўспаміны ўдзельнікаў пешай пілігрымкі да Маці Божай.

Чым жыве санктуарый па-за галоўнымі ўрачыстасцямі. З артыкула чытачы даведаюцца пра тое, што яшчэ цікавага адбываецца ў Тракелях на працягу года.

Набыць газету можна будзе на дыяцэзільных урачыстасцях у Тракелях, а таксама пачынаючы з 9 ліпеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 06.07.2023 11:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.