Пошук

06.07.2023 11:05   Catholic.by
Фота: Sanktuaryimatsi / Instagram

Урачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем’яў (Радунскі дэканат), пройдуць з 7 па 9 ліпеня.

Сёлетні Тракельскі фэст адбываецца пад дэвізам: «Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і».

Праграма фэсту

  • 7 ліпеня
    • 10.00 – спеў да Маці Божай Тракельскай і Ларэтанская літанія з удзелам колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі
    • 10.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 11.15 – канферэнцыя (кс. Міхал Ластоўскі)
    • 12.00 – Крыжовы шлях (кс. Міхал Ластоўскі)
    • 13.00святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кадрусевіч)
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 15.30 – работа творчых пляцовак у Марыйным садзе
    • 17.30 – прывітанне пілігрымаў (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
    • 18.00святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Аляксандр Яшэўскі)
    • 20.00 – Ружанец (Радасная частка, праводзяць вернікі з парафіі ў Беняконях)
    • 21.00 – канферэнцыя «Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і» (біскуп Юрый Касабуцкі)
    • 21.45 – Марыйны заклік (ксёндз Анджэй Ядкоўскі CSsR)
    • 23.00 – урачыстая працэсія са свечкамі
    • святая Імша ўначы (біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
  • 8 ліпеня
    • 7.00 – Гадзінкі да Маці Божай і спеў Марыйных песень
    • 8.00 – Ружанец (таямніцы Святла, праводзяць сёстры Эўхарысткі)
    • 9.00святая Імша са святарамі-юбілярамі і сёстрамі законнымі (біскуп Мікалай Дубінін з Расіі)
    • 11.00 – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў (біскуп Юрый Касабуцкі)
    • 12.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
    • 13.00урачыстая святая Імша (арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі)
    • 17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту на тэму «Марыя, адары мяне дарам мацярынства»
    • 18.00 – аднаўленне абяцанняў святога Хросту
    • 19.00святая Імша (кусташ ксёндз канонік Юрый Бяганскі)
    • 21.00 – сустрэча пры вогнішчы і прагляд фільма
  • 9 ліпеня
    • 9.00 – Ружанец (Балесная частка, праводзяць настаўнікі Тракельскай і Дварышчанскай школ)
    • 10.00святая Імша ў інтэнцыі «за добрага мужа ці жонку» (ксёндз Юрый Бяганскі)
    • 11.00 – канцэрт
    • 12.00 – Ружанец (Хвалебная частка, праводзяць дзеці, якія сёлета прынялі Першую Камунію)
    • 13.00святая Імша ў інтэнцыі падзякі за ласкі гэтых урачыстасцяў (ксёндз Юрый Бяганскі)
    • Урачыстае благаслаўленне.
Абноўлена 06.07.2023 11:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця