Пошук

04.07.2023 11:11   Фота: Алена Бобр / Catholic.by

1 ліпеня перад галоўнай святой Імшой сёлетняга фэсту ў Будславе адбылося спецыяльнае памятнае гашэнне адмысловай маркі, выпушчанай у абарачэнне Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь да 25-годдзя з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

Гашэнне адбывалася на вачах тысяч удзельнікаў урачыстасці на палявым алтары, дзе былі падрыхтаваныя чатыры аформленыя ў рамкі канверты з маркамі, дызайн якіх распрацавала Алена Мядзведзь. Першым штэмпель на адным з іх паставіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.

Гашэнне другога канверта здзейсніў Прэфект дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Спецыяльны пасланнік Папы Францішка на юбілейных урачыстасцях у Будславе.

Штампы на дзвюх астатніх марках паставілі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч, пасля чаго ўдзельнікі гашэння распісаліся на ўсіх чатырох праштампаваных канвертах.

 

Абноўлена 04.07.2023 11:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця