Падаем кароткі агляд новага нумара (№ 13 (611) 2023) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», які можна набыць з 18 чэрвеня.
Берагчы ўнутраны супакой, як скарб. У матэрыяле апавядаецца пра дні цішыні, якія ладзяць сёстры кармэліткі. З яго чытачы даведаюцца пра тое, як працуюць над супакоем у манастыры і што нам могуць параіць манахіні.
Павышэнне «сямейнай кваліфікацыі». У нумары публікуецца размова з суарганізатарам сужэнскага курса, што праводзіцца пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Як змагацца з зайдрасцю? Дасведчаны псіхолаг апавядае пра сімптомы і тэрапію з’едлівага пачуцця, якое таксама з’яўляецца адным з галоўных грахоў.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з мінулай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).