Пошук

13.06.2023 11:05   Catholic.by

У суботу 10 чэрвеня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію святога Юзафа ў Рубяжэвічах з нагоды парафіяльнага адпусту святога Антонія.

Заслужаны іерарх таксама павіншаваў пробашча рубяжэвіцкай парафіі ксяндза каноніка Уладзімір Каспарэвіча са срэбраным юбілеем з часу прэзбітэрскага пасвячэння.

У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч засяродзіўся на асобе святога Антонія як вялікага прапаведніка, чыё слова чыніла цуды навяртання людзей.

Іерарх таксама падкрэсліў дабрачынную дзейнасць святога, які пайшоў следам свайго духоўнага айца, святога Францішка, і пры кожнай магчымасці аказваў дапамогу патрабуючым.

Асаблівую ўвагу арцыбіскуп звярнуў на святога Антонія як апекуна, чыё заступніцтва дапамагае ў адшуканні згубленых рэчаў, і падкрэсліў, што неаднааразова сам дасведчыў яго дапамогу. Пры гэтым арцыбіскуп зазначыў сучасную праблему згубленай або аслаблай веры.

«Чалавек усё часцей жыве так, як быццам Бог не існуе, і разлічвае толькі на сябе, на дасягненні навукі і культуры. Але, як відаць, гэтага недастакова для вырашэння існуючых праблем. Тут варта ўспомніць словы Езуса, што без Яго нічога не зможам зрабіць. Ён — Альфа і Амега; толькі Ён зможа дапамагчы ў вырашэнні надзённых праблем», — сцвердзіў арцыпастыр.

Арцыбіскуп Кандрусевіч павіншаваў з юбілеем 25-годдзя святарства пробашча рубяжэвіцкай парафіі ксяндза Уладзіміра Каспярэвіча. Заслужаны іерарх падзякаваў душпастыру за плённую працу на ніве беларускага Касцёла і пажадаў надалей па прыкладу святога Антонія абвяшчаць з моцаю заўсёды жывое і дзейснае Божае слова, верна цэлебраваць Эўхарыстыю і іншыя сакрамэнты, у якіх людзі атрымліваюць патрэбную для збаўлення Божую ласку, і развіваць дабрачыннасць, якая з’яўляецца Евангеллем у дзеянні.

Пасля Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла.

 

 

Абноўлена 13.06.2023 11:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.