Пошук

01.06.2023 09:42   Catholic.by

Супольнасць салезіянаўксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што 31 мая ў Польшчы на 82-м годзе жыцця, 62-м годзе манаскага жыцця і 51-м годзе святарства адышоў у вечнасць ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB, які чвэрць стагоддзя нёс служэнне ў Беларусі.

Ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіянаў у Беларусі.

Пастырскаму служэнню на нашай Бацькаўшчыне ён прысвяціў 25 гадоў свайго святарства, служачы ў Ашмянах, Бердаўцы, Лідзе (Гродзенская дыяцэзія), а таксама ў Багданаве і Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Апошнім месцам служэння ксяндза Станіслава ў Беларусі была парафія святога Мацвея ў Раўбічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход), дзе на працягу чатырох гадоў святар выконваў функцыю пробашча.

У лістападзе 2015 года ксёндз Станіслаў Лугоўскі завяршыў гэтую місію і вярнуўся на радзіму, у Польшчу, дзе працягваў душпастырскую дзейнасць.

Вернікі парафій, дзе нёс служэнне ксёндз Станіслаў Лугоўскі, сабраты салезіяне і іншыя святары ў Беларусі запамяталі яго як чалавека надзвычай добрага, адкрытага, шчырага і адданага Хрысту і Найсвяцейшай Панне Марыі, Успамозе хрысціянаў.

  • Пахаванне спачылага ксяндза Станіслава Лугоўскага адбудзецца ў суботу 3 чэрвеня ў парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Сувалках (Польшча).
    • 11.30 – Ружанец;
    • 12.00 – пахавальная святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Дарыюш Залеўскі, дапаможны біскуп Элцкай дыяцэзіі.
  • Святая Імша ў дзень пахавання ксяндза Станіслава Лугоўскага SDB будзе цэлебравацца ў суботу 3 чэрвеня ў 18.00 у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Лідскі дэканат)
  • Святая Імша ў інтэнцыі памерлага ксяндза Станіслава Лугоўскага SDB будзе таксама цэлебравацца ў чацвер 8 чэрвеня ў 19.00 у парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка).

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 02.06.2023 17:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.