Пошук

06.05.2025 17:42   Фота: Ян Гарбанюк / Паводле: belta.by

6 мая арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі разам з прадстаўнікамі розных канфесій, якія пражываюць у Беларусі, усклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.

Мерапрыемства прайшло напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым парталу Catholic.by паведамляе агенцтва БЕЛТА.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак расказаў, што ўскладанне кветак папярэднічае пасяджэнню Кансультатыўнай міжканфесійнай рады: «Мы аддаём даніну памяці людзям, якія забяспечылі сённяшняе мірнае жыццё».

Ён нагадаў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь вызвалялі прадстаўнікі больш як 70 нацыянальнасцей.

«У акопах былі людзі розных веравызнанняў <...> Таму памяць аб гэтых героях святая для кожнага чалавека»,

 сказаў Аляксандр Румак.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі пасля цырымоніі ўскладання кветак адзначыў:

«У такія дні пераплятаюцца жалоба, таму што мы памятаем тых, хто загінуў, і таксама трыумф і гонар, таму што нашы продкі, дзяды і прадзеды, здолелі перамагчы. Мы ўдзячныя ім за тое, што жывем у гэтай цудоўнай краіне Беларусі».

«Мы не можам забыцца, таму што калі мы не ведаем мінулага, то як ісці ў будучыню? І ў гэты час Бог выбраў нас, каб мы былі сувязным звяном.Важна, каб у нашай адзінай беларускай сям'і была згуртаванасць, памяць і гонар», сказаў іерарх.

Абноўлена 06.05.2025 17:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця