У красавіку ў выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» выйшала кніга вядомага аўтара шматлікіх твораў па духоўнасці айца Юзэфа Аўгустына SІ у перакладзе на рускую мову.
Новая кніга называецца «Сокровенность и свобода. Встреча с Иисусом», у арыгінале — «Intymność i wolność. Spotkanie z Jezusem».
Як паведамляецца на сайце Таварыства Езуса ў Беларусі jezuity.by, прадмову да кнігі напісаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Выданне змяшчае 26 разважанняў, прысвечаных блізкім адносінам з Езусам, плёнам якіх з’яўляецца ўнутраная свабода.
Аўтар прысвяціў свой твор айцу Станіславу Памыкалу SІ (1950–2022), які шмат гадоў працаваў у Беларусі як душпастыр у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
Пераклад выдання на рускую мову стаў ужо трэцім: чэшскі пераклад выйшаў у 2018 годзе ў Брно ў выдавецтве «Cesta», украінскі — у Львове ў 2019 годзе ў выдавецтве «Свічадо».