Пошук

16.05.2023 12:00   Catholic.by
Фота: Grodnensis.by

У бліжэйшы час духавенства і кансэкраваныя асобы Гродзенскай дыяцэзіі збяруцца на пастырскую сустрэчу ў Тракелях, а Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — у Будславе.

Сустрэча ў Тракелях

У панядзелак 22 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых Сем’яў (Радунскі дэканат) пройдзе дзень малітоўнага засяроджання для святароў, законнікаў і законніц, якія нясуць служэнне ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.

Сустрэча ў Тракелях стане нагодаю для супольнай малітвы і падзякі за служэнне пастыра дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды яго нядаўніх імянінаў, а таксама чарговых гадавін яго прэзбітэрскага і біскупскага пасвячэнняў, што адбыліся адпаведна 30 мая 1976 года і 23 мая 1991 года.

Год таму ў Тракельскім санктуарыі таксама прайшла падобная сустрэча.

  • Пачатак сустрэчы ў Тракелях у 10.30.

Сустрэча ў Будславе

У чацвер 1 чэрвеня духавенства і кансэкраваныя асобы, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, збяруцца на дзень малітоўнага засяроджання ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе (Мядзельскі дэканат).

У гэты дзень у Касцёле будзе адзначацца свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, устаноўленае Папам Бэнэдыктам XVI.

Сустрэча пройдзе ў межах духоўнай падрыхтоўкі да святкавання юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

  • Пачатак у 11.00.
Абноўлена 16.05.2023 12:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.