Пошук

10.03.2023 10:59   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Аляксей Ціхан / vdsgrodna.by / Catholic.by

На пачатку сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі.

Як са спасылкай на старонку семінарыі семінарыі ў сацыяльнай сетцы Instagram @vdsgrodna паведаміла 9 сакавіка Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, для семінарыстаў, якія рыхтуюцца да святарства, гэта быў асаблівы час, каб яшчэ раз задумацца над сваім жыццём, а найперш над сваёй верай.

Велікапосныя духоўныя практыкаванні для будучых святароў правёў ксёндз Юрый Жэгарын, пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку. Рэкалекцыяніст прывёў прыклады сведчанняў таго, як вера дапамагла знайсці выхад, здавалася б, у безвыходных з чалавечага пункту гледжання сітуацыях.

Святар падкрэсліў, што ўсялякія цяжкасці і перашкоды, якія сустракаюцца ў жыцці, не такія страшныя, калі перажываць іх з Богам: з Ім мы заўсёды знойдзем вырашэнне і надзею.

На заканчэнне духоўных практыкаванняў рэктар семінарыі ксёндз канонік Віталій Вайцяхоўскі падзякаваў рэкалекцыяністу за яго слова, адрасаванае ўдзельнікам духоўных практыкаванняў, а таксама за прыклад святарскай руплівасці.

 

Абноўлена 10.03.2023 11:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа