Пошук

10.02.2023 10:20   Catholic.by

8 лютага арцыбіскупу эмэрыту Тадэвушу Кандрусевічу была зроблена аперацыя па вадаленні пухліны.

Як заслужаны іерарх сам паведаміў са шпіталя Catholic.by, хірургічнае ўмяшальніцтва, паводле лекараў і яго самаадчування, прайшло паспяхова.

Арцыбіскуп цяпер адчувае сябе добра і праходзіць пасляаперацыйную рэабілітацыю.

«Напярэдадні Сусветнага дня хворага, які адзначаецца 11 лютага, малітоўна яднаюся з усімі хворымі. Няхай Маці Божая з Люрда сваім заступніцтвам нас умацоўвае і выпрошвае ласку здароўя для душы і для цела», — перадаў іерарх у тэлефоннай размове з Catholic.by.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ад усяго сэрца дзякуе лекарам і ўсім, хто моліцца ў інтэнцыі яго хутчэйшага выздараўлення, і спадзяецца на тое, што неўзабаве з новымі сіламі працягне служыць Богу і людзям.

Перад аперацыяй наступнік арцыбіскупа Кандрусевіча на катэдры Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з біскупамі суфраганамі Мітраполіі Касцёла на Беларусі звярнуўся «з гарачай просьбай аб малітве ў інтэнцыі паспяховага правядзення аперацыі і яе добрых выніках дзеля поўнага вяртання да здароўя» заслужанага іерарха. Заклік біскупаў быў шырока падтрыманы вернікамі ў нашай краіне і за мяжой, якія маліліся і працягваюць маліцца аб здароўі для арцыбіскупа Кандрусевіча.

Абноўлена 10.02.2023 11:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа