Пошук

24.01.2023 10:40   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота Віталія Палінеўскага

Звяртаючыся да ўсіх вернікаў і пілігрымаў, кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Каралевы нашых сем’яў у Тракелях кс. канонік Юрый Бяганскі, просіць дасылаць сведчанні аб цудах, атрыманых праз пасрэдніцтва Маці Божай Тракельскай.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, патрэбна гэта дзеля таго, каб мець магчымасць далей працягваць пісаць гісторыю цудадзейнага абраза.

Абраз Маці Божай Тракельскай славіцца шматлікімі цудамі: вядомыя факты фізічных і духоўных аздараўленняў. Кніга просьбаў і падзякаў дапаўняецца ўсё новымі запісамі людзей, якія атрымалі ў гэтым санктуарыі суцяшэнне і ласку.

Сведчанні можна дасылаць на старонку ў сацыяльнай сетцы Instagram sanktuaryimatsi, на электронную пошту bieganski@mail.ru, пошту па адрасе: 231372 Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, аг. Тракелі, вул. Лідская, 61 А.

Абноўлена 24.01.2023 11:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа