16 студзеня Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам.
Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне здзейсніў візіт у Міністэрства замежных спраў Беларусі ў свой дзень нараджэння.
Як паведамляецца на сайце знешнепалітычнага ведамства mfa.gov.by, у ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам.
Адбыўся абмен думкамі адносна сітуацыі ў рэгіёне.
Падчас размовы было пацверджана імкненне да прадаўжэння актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага паважлівага дыялога па пытаннях узаемнай цікавасці, адзначаецца на сайце МЗС Беларусі.