![](/3/images/news/2023/11/2023-11-26-231124_aleinik_nunci2.jpg)
24 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам.
Пра гэта паведаміў сайт МЗС Беларусі mfa.gov.by.
Як адзначаецца на рэсурсе беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам.
Адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце намаганняў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў, — дадаецца на сайце МЗС Беларусі.
Акрамя таго, як адзначыў нунцый Антэ Ёзіч Catholic.by, падчас сустрэчы была звернута ўвага і на пытанні, якія ў актуальны момант хвалююць каталіцкую супольнасць краіны.