У першай палове дня 29 чэрвеня адбылася сустрэча Прэфекта дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з Міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам.
Як адзначаецца на сайце беларускага згншнепалітычнага ведамства mfa.gov.by, Папскі Легат прыбыў у нашу краіну ў якасці Спецыяльнага пасланніка Папы Францішка для ўдзелу ў святкаваннях, прысвечаных 25-й гадавіне каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.
Асноўнымі тэмамі грунтоўных перагавораў сталі бягучая сітуацыя ў еўразійскім рэгіёне і ў свеце ў цэлым, супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам у шматбаковых фарматах, двухбаковыя адносіны і кантакты на розных узроўнях са Святым Пасадам.
Пацверджана ўзаемная нацэленасць на далейшае развіццё беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва, а таксама ўмацаванне міжканфесіянальнага дыялога, міру і згоды, адзначаецца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.