Пошук

24.12.2022 12:14   Тэкст: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

21 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся вігілійны вечар. Перш, чым раз’ехацца святкаваць Божае Нараджэнне ў сваіх парафіяльных супольнасцях і сярод блізкіх, семінарысты сабраліся на традыцыйнай аплаткавай сустрэчы.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, на ёй прысутнічала кіраўніцтва семінарыі, выкладчыкі, свецкія супрацоўнікі і тыя, хто працаваў у навучальнай установе раней. У ліку прысутных быў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Сустрэча стала для ўдзельнікаў нагодай пабыць разам, падзяліцца аплаткамі і паспяваць калядкі ў гонар нараджэння Езуса.

Рэктар семінарыі ксёндз канонік Віталій Вайцяхоўскі ўзгадаў у сваім слове святой памяці ксяндза прэлата Ежы Лявінскага, якога сёлета ўжо не было за вігілійным сталом і які раней таксама заўсёды спяваў на такіх сустрэчах старыя калядкі.

 

На наступны дзень семінарысты вырушылі дадому. У святочны час яны будуць дапамагаць у служэнні ў сваіх родных парафіях.

Абноўлена 24.12.2022 14:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа