Пошук

05.12.2022 11:07   Тэкст і фота: Кс. Юрый Ясевіч / Catholic.by

2 снежня, у пятніцу першага тыдня Адвэнту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі з пастырскім візітам наведаў некалькі парафій Стаўбскага дэканату.

Свой першы візіт на Стаўбцоўшчыну арцыпастыр здзейсніў у лістападзе мінулага года. Тады ён пазнаёміўся з духавенствам дэканату і разам з мясцовым дэканам, ксяндзом канонікам Ігарам Лашуком наведаў мясціны, звязаныя з жыццём славутага беларускага песняра Якуба Коласа.

Гэтым разам арцыбіскуп Станеўскі ў суправаджэнні ксяндза дэкана візітаваў парафіяльныя супольнасці ў вёсках Цеснавая, Хатава, Налібакі і Дзераўная.

Падчас візіту іерарх паразмаўляў з душпастырамі гэтых парафій, даведаўся аб іх рэлігійным жыцці, аб стане святынь і дакументацыі, аб духоўных і матэрыяльных (рамонты і г.д.) планах на будучыню.

У Год гістарычнай памяці арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звярнуў асаблівую ўвагу на гісторыю парафій і святынь (фундатары, будаўніцтва, рэлігійнае жыццё), аб чым распавялі як пробашчы, так і вернікі, якія ўдзельнічалі ў сустрэчах з арцыпастырам.

 

 

Абноўлена 05.12.2022 16:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа