У нядзелю 4 снежня ў парафіях з’явіцца адвэнтавы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця» № 22 (597).
Прапануем вашай увазе анонс змешчаных у гэтым нумары выдання матэрыялаў.
Адвэнт — гэта час для мяне. Як не змарнаваць чарговую магчымасць: духоўныя парады святара.
Рараты — час адпачынку і перамен. У матэрыяле чытачы знойдуць адказ на пытанне, чаму не толькі дзецям, але і дарослым варта ўдзельнічаць у раратніх святых Імшах.
Замардаваныя напярэдадні Раства. Аб адраджэнні ў Гродзенскай дыяцэзіі культу сясцёр мучаніц са Слоніма, расстраляных ў снежні 1942 года.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця».
Газету «Слова Жыцця» можна набыць ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).