Пошук

18.11.2022 11:07   Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

20 лістапада выходзіць у свет чарговы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» № 21 (596). Публікуем анонс новага нумара.

«Якія касцёлы будуюцца ў Гродзенскай дыяцэзіі?» Тры з сямі ў будучыні з’явяцца ў Гродне.

Дзе яшчэ працягваюцца будаўнічыя працы па ўзвядзенні святынь — у спецыяльным матэрыяле нумара.

«Спісаць або не спісаць, вось у чым пытанне». У разгар вучобы ў навучальных установах паразважалі з ксяндзом Аляксандрам Жарнасекам MIC пра тое, наколькі этычным з’яўляецца «запазычванне» і якую ролю ў гэтым адыгрывае чалавечы фактар.

«Цябе кліча Бог у Ласіны Рог». Матэрыял прысвечаны першаму ў Беларусі хрысціянскаму кемпінгу:

«Асноўнай ідэяй было стварыць аўтэнтычную хрысціянскую супольнасць, дзе кожны прымаецца такім, якім ёсць», — распавядае арганізатар.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары «Слова Жыцця», які з 20 лістапада можна набыць ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).

Абноўлена 18.11.2022 11:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця