Пошук

17.11.2022 15:30   Catholic.by

Старшыня камісіі Агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч кіруе духавенству і вернікам мясцовага Касцёла паведамленне адносна тэмы наступнага пастырскага года ў дыяцэзіях на Беларусі.

Паведамленне
Старшыні камісіі Агульнага душпастырства
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Кантынентальны этап Сінду Біскупаў аб сінадальнасці засяродзіў сваю ўвагу на больш актыўным удзеле свецкіх вернікаў у ажыццяўленні місіі Касцёла ў наш час.

Зыходзячы з гэтага, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі у 2023 годзе вырашыла прысвяціць пастырскі год апостальству свецкіх вернікаў. Дэвіз года: «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі».

На плённае перажыванне пастырскага года, прысвечанага апостальству свецкіх вернікаў, ад усяго сэрца благаслаўляю

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Старшыня камісіі агульнага душпастырства
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 16 лістапада 2022 года,
Успамін Маці Божай Вастрабрамскай

Абноўлена 17.11.2022 15:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.