Пошук

12.10.2022 16:16   Catholic.by

У сераду 12 кастрычніка ксёндз канонік Францішак Рудзь наведаў Саборную мячэць у Мінску.

Візіт адбыўся па запрашэнні мусульманскай супольнасці ў Беларусі і па просьбе студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ ў межах праекту «Дыялог культур і рэлігій». Гутарку са студэнтамі і экскурсію па Саборнай мячэці правёў імам хатыб Бекір Мурзіч.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з’яўляецца ініцыятарам буйнога праекту, скіраванага на духоўна-маральнае выхаванне, нацыянальнае яднанне, спазнанне культурна-рэлігійнай спадчыны вядучых канфесій Рэспублікі Беларусь.

Ксёндз Францішак Рудзь, па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, як прадстаўнік Касцёла неаднаразова браў удзел у мерапрыемствах праекту

Кіраўніцтва і студэнты ўніверсітэта не раз станавіліся гасцямі каталіцкіх парафій. Дарэчы, апошні візіт студэнтаў БДУ адбыўся ў верасні ў касцёл Маці Божай Будслаўскай у Мінску. Выпускнікі гістарычнага факультэта працуюць у сістэмах дзяржаўнага кіравання і адукацыі, сродках масавай інфармацыі, сферы культуры, у якасці кансультантаў і дарадцаў пры дзяржаўных органах і арганізацыях, якія вядуць інфармацыйнае, палітычнае, эканамічнае, культурнае ўзаемадзеянне з замежнымі дзяржавамі.

Таму ў падрыхтоўцы студэнтаў значная ўвага надаецца ведам аб гісторыі рэлігіі і традыцыях вядучых канфесій у нашай краіне, міжканфесійнаму дыялогу, выхаванню талерантнасці і ўменню весці дыялог з прадстаўнікамі розных канфесій падчас прафесійнай дзейнасці. Значны блок навучальных дысцыплін прадстаўлены вывучэннем гісторыі рэлігіі са старажытнасці па найноўшы час.

Абноўлена 12.10.2022 16:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця