![](/3/images/resources/mix/dyjacezii-grodno.jpg)
5 кастрычніка Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі паведаміла пра новыя прызначэнні, якія здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Сустрэўшыся індывідуальна з кожным святаром, іерарх падзякаваў за ранейшае служэнне і ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.
Дэкрэты аб сваіх першых прызначэннях атрымалі таксама два новапрэзбітэры, якія нядаўна прынялі сакрамэнт пасвячэння.
Інфармацыя аб новых прызначэннях пададзена на сайце Grodnensis.by.
- Ксёндз Уладзіслаў Малышка, новапрэзбітэр, прызначаны вікарыем катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход).
- Ксёндз Павел Шэмет, новапрэзбітэр, прызначаны вікарыем парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах (Ашмянскі дэканат).
- Ксёндз Віталій Внароўскі вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) і прызначаны душпастырам Гродзенскай абласной бальніцы.
- Ксёндз канонік Віктар Мыслюк прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад).
- Ксёндз Алег Кудэрка вызвалены ад абавязкаў душпастыра Гродзенскай абласной бальніцы і прызначаны архіварыюсам Курыі Гродзенскай дыяцэзіі, застаючыся пры гэтым вікарыем парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
- Ксёндз Антоній Адамовіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад) і прызначаны вікарыем парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у Гродне (дэканат Гродна-Захад).
- Ксёндз Томаш Мікалайчык вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі святога Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) i прызначаны вікарыем парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад).
- Ксёндз Ян Варанецкі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) i прызначаны вікарыем катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход).
- Ксёндз Ян Кузюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у Гродне (дэканат Гродна-Захад) i прызначаны вікарыем парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
- Ксёндз Эрнэст Мікалайчык вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах (Ашмянскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у Гродне (дэканат Гродна-Захад).
- Ксёндз Дзмітрый Малец вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) i прызначаны вікарыем парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Смаргонскі дэканат).
- Ксёндз Андрэй Каўшук вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) i прызначаны вікарыем парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Івейскі дэканат).
- Ксёндз доктар Юрый Павайба вызвалены ад абавязкаў рэзідэнта парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Сапоцкінскі дэканат) і прызначаны рэзідэнтам парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).