Пошук

01.10.2022 16:43   Catholic.by
Фота: скрыншот прамой трансляцыі св. Імшы на you-tube канале Будслаўскага санктуарыя

1 кастрычніка ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ўрачыста распачалася дзевяцімесячная навэнна духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

У першую суботу вялікай навэнны цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў будслаўскай базыліцы, дзе сабралася больш за паўтысячы вернікаў, узначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. У агульнай малітве падчас Эўхарыстыі заслужаны іерарх узнёс да Бога праз заступніцтва Марыі просьбу аб як найхутчэйшым аднаўленні дзейнасці касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвонага касцёла).

«Добра ведаем усе, што ўначы з нядзелі на панядзелак здарыўся пажар у Чырвоным касцёле. Касцёл сёння закрыты. Найбольшы касцёл у Мінску; касцёл, у які найбольш прыходзіць людзей. Ці заўтра там будзе Імша?.. Напэўна, не. Дзе будзем маліцца? Які касцёл змесціць тых людзей, якія туды прыходзяць кожную нядзелю, кожнае свята?!

Просім цябе, Божая Маці, учыні ўсё, выпрасі гэтую ласку рашэння тых, ад каго залежыць, будзе адкрыты касцёл ці не, каб ён як мага хутчэй пачаў нанава дзейнічаць, бо касцёл — гэта месца спаткання чалавека з Богам.

Каб у гэты Чырвоны касцёл у Мінску зноў як мага хутчэй маглі прыйсці людзі, маліцца там і выходзіць з яго духоўна адноўленымі» — маліўся перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай арцыбіскуп Кандрусевіч.

Абноўлена 01.10.2022 22:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа