Пошук

23.09.2022 11:48   Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

Прапануем вашай увазе анонс новага нумару газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця» № 17 (592), які выйдзе 25 верасня.

Якія праблемы існуюць у Касцёле і на што пазітыўнае звяртаюць увагу вернікі — у артыкуле пра завяршэнне дыяцэзіяльнага этапу Сінода Біскупаў.

Ці любяць на Гродзеншчыне клавесінную музыку і якія адметнасці маюць нашыя арганы — у інтэрв’ю з аўтарам кнігі «Арганы Беларусі».

Imsha.by — унікальны для Беларусі ўэб-сэрвіс з раскладам Імшаў у Мінску. Як ён працуе і чаму пакуль што чагосьці падобнага няма ў Гродне?

Пра гэта і не толькі — у новым нумары «Слова Жыцця».

Газету можна набыць у касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця