Пошук

14.09.2022 11:43   Паводле: pcd.by

У адпаведнасці з дэкрэтамі біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, з 10 верасня распачаў служэнне новы дырэктар Дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць» у Гомелі, а таксама адбыўся шэраг персанальных змен у служэнні некаторых святароў Пінскай дыяцэзіі.

Як паведамляецца на сайце Пінскай дыяцэзіі pcd.by, новым дырэктарам Дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць» у Гомелі стаў айцец Леанард Адушкевіч OSPPE. Ён змяніў на гэтай пасадзе ксяндза Юрыя Варанко.

Акрамя таго, ксёндз Павел Мазан быў прызначаны прадстаўніком Пінскай дыяцэзіі ў Мітрапалітальным касцёльным судзе ў Мінску.

Ксёндз Вінцэнт Сяўрук завяршыў служэнне як пробашч у парафіях у Мядзведзічах і Ліпску, і распачаў служэнне як пробашч у парафіях у Паланэчцы і Ішкалдзі.

Ксёндз Леанард Акалатовіч завяршыў служэнне як пробашч у парафіях у Паланэчцы і Ішкалдзі, і распачаў служэнне як пробашч у парафіях у Мядзведзічах і Ліпску.

Ксёндз Тадэвуш Шэшка FDP завяршыў служэнне як пробашч у парафіях у Лагішыне і Целяханах, таксама як дэкан Пінскага дэканата і кусташ санктуарыя Маці Божай Лагішынскай, і распачаў служэнне як пробашч у парафіях у Іванаве, Драгічыне і Бездзежы, а таксама як кусташ санктуарыя Святога Андрэя Баболі ў Іванаве.

Ксёндз Павел Кручэк завяршыў служэнне як пробашч у парафіях у Іванаве, Драгічыне і Бездзежы, і распачаў служэнне як пробашч у парафіях у Лагішыне і Целяханах, а таксама як дэкан Пінскага дэканата і кусташ санктуарыя Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.

Ксёндз Юрый Пракапюк распачаў служэнне на пасадзе дыяцэзіяльнага каардынатара Лагішынскага Дома Міласэрнасці.

Ксёндз Юрый Варанко завяршыў сваё служэнне як пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі і распачаў служэнне як пробашч парафій у Мазыры і Калінкавічах.

Ксёндз Аляксандр Канановіч завяршыў сваё служэнне як пробашч парафій у Мазыры і Калінкавічах, і распачаў служэнне як пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі.

Абноўлена 14.09.2022 11:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця