Пошук


Папскі пасланнік на 25-годдзе заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі кардынал Крыстаф Шонбарн OP у суправаджэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 2 ліпеня наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец».

Разам з паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам і паслом Аўстрыі ў Беларусі Берндам Аляксандрам Баерлем каталіцкія іерархі наведалі ўзведзеную ў 2015 годзе на месцы былога лагера смерці скульптуру «Брамы памяці», каля якой прачыталі сумесную малітву.

Таксама дэлегацыі Касцёла і дыпламатычных місій прайшлі ўздоўж алеі з памятнымі знакамі, якія ўвекавечваюць месцы масавага знішчэння людзей на акупаваных тэрыторыях Беларусі ў 1941-44 гг.

Назва «Трасцянец» аб’ядноўвае некалькі месцаў масавага знішчэння людзей, сярод якіх лясны масіў у Благаўшчыне і Шашкаўцы, а таксама лагер смерці побач з вёскай Малы Трасцянец. Малы Трасцянец быў найбуйнейшым лагерам смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, у якім нацысты знішчылі да 13 тысяч яўрэяў з Аўстрыі. Многія дэпартаваныя былі застрэлены ў лесе Благаўшчыны.


Паводле ацэнак гісторыкаў, у цэлым у Трасцянцы было знішчана больш за 200 тысяч яўрэяў, мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных...

Пра дэпартацыю ў Беларусь яўрэяў з Аўстрыі, а таксама пра запланаванае пашырэнне мемарыяльнага комплекса «Трасцянец» для гасцей распавяла каардынатар Праграмы падтрымкі Беларусі Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй пры Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І. Раў Вольга Рэнш-Ветцэль.



У прыватнасці, было адзначана, што праект па стварэнні мемарыяла «Трасцянец» падтрыманы беларускай дзяржавай і сёння вядуцца захады па будаўніцтву будучага комплекса, які стане вялікім мемарыялам.

«Дзякуй, што вы гэтым займаецеся, — сказаў кардынал. — Памяць пра мінулае — самы моцны напамін».

Ілья Лапато, фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.