Пошук

02.08.2022 11:35   Кс. Юрый Жэгарын / Catholic.by

3 25 па 29 ліпеня 13 міністрантаў з парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) ўзялі ўдзел у рэкалекцыях, якія адбываліся ў рэкалекцыйным доме айцоў кармэлітаў у Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Праграма духоўных практыкаванняў для юнакоў уключала ў сябе малітву, адпачынак і навучанне. Кожны дзень хлопцы ўдзельнічалі ў Найсвяцейшай ахвяры святой Імшы, маліліся Ружанец і Вяночак да Божай Міласэрнасці, удзельнічалі ў катэхэзах, а таксама ранішніх і вечаровых малітвах.

На занятках яны паглыбілі свае веды для больш свядомага выканання літургічнай службы пры алтары.

Падчас побыту на Мядзельшчыне навагрудскія міністранты наведалі Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, касцёлы ў Параф’янаве (Віцебская дыяцэзія) і Нарачы і правялі набажэнства Крыжовага шляху на мядзельскай Кальварыі — адной з самых старадаўніх у Беларусі.

Акрамя малітваў і літургічных заняткаў, хапала часу і на тое, каб адпачыць не толькі душой, але і целам. Міністранты праводзілі гульні, глядзелі фільмы і купаліся на возеры Мястра.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа