Пошук

11.07.2022 10:59   Паводле: mfa.gov.by
Фота: mfa.gov.by

7 ліпеня Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў mfa.gov.by, асноўнымі тэмамі размовы сталі актуальнае становішча Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, узаемадзеянне Святога Пасаду і афіцыйнага Мінска, а таксама шэраг пытанняў шматбаковага парадку дня.

Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння.

Сёлета адзначаецца 30-годдзе з часу ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь, што адбылося 11 лістапада 1992 года.

Абноўлена 11.07.2022 11:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.