Пошук

23.06.2022 10:00   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

У чацвер 23 чэрвеня завяршаецца актава ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, на працягу якой у гарадах, мястэчках і вёсках праходзяць Эўхарыстычныя працэсіі на ўшанаванне Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Сёлетняе Божае Цела адметнае тым, што вярнула вернікам радасць удзелу ў Эўхарыстычных працэсіях. У папярэднія два гады з-за пандэміі каранавірусу гэтыя рэлігійныя шэсці амаль не праходзілі або адбываліся ў скарочаным фармаце.

Эўхарыстычная працэсія па вуліцах гарадоў і вёсак — гэта не толькі публічная маніфестацыя веры ў рэальную прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі, але і запрашэнне Яго ў сваё штодзённае жыццё з просьбай аб благаслаўленні.

Каб адчуць святочную атмасферу ўрачыстай працэсіі, фатограф Віктар Ведзень запрашае нас у Свір, у сваю родную парафі святога Мікалая, біскупа. Разам з мясцовымі вернікамі і іх шматгадовым пробашчам, ксяндзом канонікам Багуславам Маджэеўскім, мы дакранемся да вялікай таямніцы Эўхарыстычнага Хрыста ў фотарэпартажы з тыповага беларускага мястэчка даўняга Віленскага краю, дзе жывуць хрысціянскія традыцыі продкаў.

Працэсія ў Свіры адбывалася ў нядзелю 19 чэрвеня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.