Увечары ў нядзелю 29 мая ў касцёле святога Піо парафіі святога Казіміра ў Маладзечне моладзь i дарослыя вернiкi, прагнучы атрымаць Дар Духа Святога, сабралiся на святочнай нядзельнай Эўхарыстыi, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевiч.
Падчас святой Імшы заслужаны іерарх удзяліў групе парафіянаў сакрамэнт канфрмацыі, праз які яны атрымалi «пячаць» Духа Святога — знак поўнай прыналежнасці Богу.
У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч звярнуў увагу на самавызначэнне чалавека ў жыццi і на асабісты выбар Бога як найвышэйшай мэты чалавечага жыцця.
Перад тым, як прыняць сакрамэнт хрысціянскай сталасці, кандыдаты прайшлі грунтоўную падрыхтоўку: моладзь рыхтавалася да гэтага праз удзел у катэхезах на працягу двух гадоў, дарослыя — некалькі месяцаў.
Парафіяне паклапаціліся пра тое, каб ва ўрачысты дзень іх святыня выглядала асабліва прыгожа, а таксама разам са сваімі душпастырамі старанна падрыхтавалі святочную літургію. Была і належная духоўная падрыхтоўка: на працягу дзевяці дзён, што папярэднічалі ўрачыстасці, у парафіі праходзіла малітоўная навэнна да Духа Святога.