Пошук

27.05.2022 11:34   Кс. Юрый Марціновіч, галоўны рэдактар газеты «Слова Жыцця» / Catholic.by
Кс. Юрый Марціновіч, галоўны рэдактар газеты «Слова Жыцця»

Шырокі выбар тэмаў прапануе чытачам новы нумар газеты «Слова жыцця» № 11 (586), які з 29 мая даступны ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.

З куратарам падрыхтоўчага курса семінарыі ксяндзом Паўлам Эйсмантам ідзе гаворка пра сучаснае пакаленне хлопцаў, якія хочуць быць святарамі.

Святар распавядае пра сённяшнюю праграму навучання для тых, хто распачынае святарскую фармацыю, а таксама пра клопаты адказных за маладых семінарыстаў.

У матэрыяле «Апостал беларушчыны» яго аўтар Ангеліна Марцішэўская распавядае гісторыю ксяндза Міхала Шалкевіча, святара, які быў тракельскім пробашчам 100 гадоў таму. Ён падзяліў страшную долю многіх вернікаў і духоўных асоб, цкаваных злачынным савецкім рэжымам: пераслед за нібыта «беларускі нацыяналізм», лагер у Сібіры пасля вайны, вымушаны выезд у Польшчу…

Галоўны рэдактар выдання ксёндз Юрый Марціновіч падрыхтаваў тэкст на Спасланне святога Духа.

«Пара перастаць думаць пра Духа як пра нейкага казачнага персанажа, які падказвае на экзамене, які зрабіць выбар», — заахвочвае святар.

Пра «Канікулы з Богам», адзін з найбольш паспяховых праектаў беларускага Касцёла, вядзецца гутарка з былым дырэктарам Пастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксяндзом Міхалам Цвячкоўскім МІС. Святар дзеліцца з чытачамі, у чым сакрэт поспеху, а таксама чаму, нягледзячы ні на што, Касцёл працягвае губляць моладзь, і што з гэтым рабіць. З кусташам санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіне размаўляе Арцём Ткачук.

Андрэй Вашкевіч піша пра касцёл у Вярэйках і яго «модны» выгляд. Гэта — тыповая гісторыя святыні, якая захоўвае памяць пра сваіх фундатараў.

Матэрыял зацікавіць аматараў гісторыі роднага краю і тых, хто любіць наведваць прыгожыя мясціны Беларусі.

У нумары ёсць таксама традыцыйнае разважанне над Словам з рыма-каталіцкім і грэка-каталіцкім святарамі ў ракурсе заходняй і ўсходняй традыцый.

Абноўлена 27.05.2022 11:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.