Фінал дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання 2022 адбыўся ў суботу 23 красавіка ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага.
Як паведамляецца на старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Віцебскай дыяцэзіі, якое выступіла арганізатарам конкурсу, гэта быў зусім не «сухі» іспыт, а сапраўды цудоўная святочная сустрэча дзяцей, катэхетаў, сясцёр законных і святароў з дзевятнаццаці парафій Віцебскай дыяцэзіі і шасці парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Конкурсу спадарожнічалі супольная малітва, цёплая атмасфера, смачны пачастунак, вясёлыя забавы, падарункі, і, вядома ж, цікавыя заданні, заблытаныя пытанні і выдатнае веданне Святога Пісання, якое паказалі дзеці і моладзь.
Па выніках конкурсу, яго пераможцамі ў малодшай катэгорыі (да 11 гадоў уключна) сталі Аўрэлія Каралькова з парафіі святога Казіміра ў Маладзечне (катэхет сястра Фаўстына Адамовіч), Дар’я Якубовіч з парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе (катэхет сястра Ірына Папакуль) і Маргарыта Макавецкая з парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (катэхет сястра Юлія Клевец).
У старэйшай катэгорыі (з 12 да 14 гадоў) найлепшыя вынікі паказалі Вераніка Пяткевіч і Ганна Чабоха з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку (катэхет сястра Магдалена Дзевульска), а таксама Анастасія Бярдоўская з парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску (катэхет сястра Сэрафіна Мацулевіч).
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-005.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-006.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-007.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-008.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-009.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-004.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-002.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-003.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-010.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-011.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/04/14555/s-2022-04-25-vicebsk-012.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-005.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-006.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-007.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-008.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-009.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-004.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-002.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-003.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-010.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-011.jpg)
![](/3/images/news/2022/04/14555/2022-04-25-vicebsk-012.jpg)
Арганізатары конкурсу выказваюць падзяку ўсім дзецям і дарослым за ўдзел, партнёрам з Caritas Лінц (Аўстрыя) за падтрымку, валанцёрам за працу па забеспячэнні мерапрыемства, біскупу Віцебскаму Алегу Буткевічу і канцлеру Дыяцэзіяльнай курыі ксяндзу каноніку Віктару Місевічу, а асаблівым чынам валанцёрцы Caritas Лаліце Арлоўскай, якая на працягу некалькіх месяцаў дапамагала каардынатару конкурсу ў арганізацыі і складанні пытанняў.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)