Пошук

25.04.2022 11:00   Паводле: Samaranin.by

23 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбылася малітва праслаўлення «Дзеці нясуць міласэрнасць».

Як паведамляе сайт місіі Samaranin.by, гэта быў фестываль духоўных спеваў, дыялог любові, праслаўлення і падзякі Пану Богу. На рэсурсе падкрэсліваецца, што малітоўныя спевы, якія выконвалі дзеткі, гучалі асабліва пранікнёна і кранальна.

Удзел у мерапрыемстве ўзялі дзевяць дзіцячых калектываў з розных мясцін: дзiцячы хор Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай з Мінска, дзiцячы хор парафii Нараджэння Мацi Божай з Гомеля, дзіцячы хор «Зярняткі» парафіі cвятога Казіміра з Маладзечна, хор «Божыя Ягняткі» з Мінска, гурт «Пухавiцкiя пярлiнкi» з Мар’інай Горкі, дзіцячы хор Transitus парафіі святога Францішка з Мінска, гурт «Нябесныя ноткі» парафіі святога Яна Хрысціцеля з Мінска, гурт Anima парафіі святога Яна Хрысціцеля з Мінска і гурт «Міхаэлькі» з Мінска.

Як лічаць арганізатары, малітва праслаўлення павінна практыкавацца не толькі тады, калі жыццё напоўнена шчасцем і хочацца спяваць, але асабліва ў складаныя моманты.

На іх думку, праслаўляць Бога — гэта як удыхаць чыстае паветра: яно ачышчае душу, дазваляе не заставацца ў няволі складанага моманту і цемры цяжкасцей, дадае сілаў, надзеі і прыносіць сапраўдную радасць.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця