Пошук

18.04.2022 10:29   Тэкст і фота: Раман Ярмош / Catholic.by

На працягу амаль дваццаці гадоў міністранты парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі удзельнічаюць у своеасаблівай ініцыятыве якая мае назву «старожкі».

Падобна як рымскія жаўнеры, якія былі пасланыя сцерагчы грабніцу з целам Хрыста, міністранты ў Вялікую суботу, якая сёлета прыпала 16 красавіка, чуваюць пры Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Апранутыя ў «мундуры» рымскіх жаўнераў часоў Хрыста, хлопцы, змяняючыся па чарзе кожныя 15 хвілін, трымаючы ў руках кап’ё і шчыт, нясуць варту і сцерагуць Езуса ў Грабніцы.

Такая ганаровая варта пры Гробе Пана — гэта добрая традыцыя літургічнай службы алтара, што патрабуе адпаведнай падрыхтоўкі. Загадзя хлопцы рэпетуюць парадак выхаду на месца нясення варты, уладкоўваюць месца для адпачынку, а таксама рыхтуюць касцюмы.

Для кожнага міністранта гэта магчамасць быць разам з Езусам і у думках перанесціся на дзве тысячы гадоў таму, каб быць сведкамі і як быццам непасрэднымі ўдзельнікамі самай галоўнай пядзеі чалавецтва.

Абноўлена 21.04.2022 10:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця