Калі сусвет існуе ў Богу, то, складаючы ў ахвяру самога сябе ў сваім Сыне Езусе Хрысце дзеля адкуплення чалавецтва і свету, Бог складае ў ахвяру сапраўды ўсё. Ён робіць гэта, каб збавіць чалавека. Плаціць самую вялікую цану — сваё Жыццё. Наступны крок у гэтым Запавеце павінен зрабіць ужо сам чалавек.
Жыццё, цярпенне, смерць і Уваскрасення Хрыста — гэта рэчаіснасць, якая для кожнага хрысціяніна павінна з’яўляцца найважнейшым скарбам і навукай, бо менавіта яна, гэтая рэчаіснасць, павінна быць нашым жыццём.
У гэты святочны Велікодны час віншуем вас, нашыя дарагія чытачы, і жадаем, каб вы заўсёды рабілі свой крок, выбіраючы менавіта кірунак да Бога. Каб Божая рэчаіснасць злучалася з Вашай і штодзённасць жыцця была заўсёды ў Хрысце, каб цярпенні, якія перажываеце, былі з Хрыстом, каб смерць перамагалі праз Хрыста і прабывалі ў вечнасці ў Хрысце!
Са святам!
Ад імя супрацоўнікаў рэдакцыі партала Catholic.by
ксёндз дырэктар Аляксандр Улас