Дырэктар партала Catholic.by ксёндз Павел Эйсмант ад імя свайго і ўсіх супрацоўнікаў кіруе карыстальнікам велікоднае віншаванне.
Хрыстус сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Яму хвала і панаванне! Аллелюя!
Паважаныя карыстальнікі партала ККББ Catholic.by!
Уваскрасенне Езуса Хрыста — гэта найважнейшая таямніца нашай веры. Мы з радасцю абвяшчаем, што Ён жыве і дае нам сваю ласку і сілу.
Радасна святкуючы свята Уваскрасення Пана, мы жадаем вам умацавання сувязі з Езусам, ласкі веры і моцнай надзеі, а таксама ўсіх добрых рэчаў у жыцці. Няхай Езус Хрыстус напоўніць вас сваёй прысутнасцю.
дырэктар Catholic.by







