Пошук

11.04.2022 17:49   Catholic.by

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры ў Хрысце.

Пальмовай нядзеляй, або нядзеляй Мукі Пана, мы распачалі Вялікі тыдзень, які будзе ўвянчаны святкаваннем Вялікадня — свята Змёртвыхпаўстання нашага Збаўцы Езуса Хрыста. У сувязі з гэтым хочам даць шэраг указанняў і рэкамендацый адносна святкавання Пасхальнага Трыдууму.

  1. У сувязі з яшчэ не да канца вырашанай эпідэміялагічнай сітуацыяй з каранавірусам, дзеля захавання санітарнай бяспекі надалей просім прытрымлівацца мер, якія выкарыстоўваліся падчас эпідэміі: ужыванне масак, дэзінфекцыя рук і іншыя адпаведныя захады.
  2. Імшу Вячэры Пана ў Вялікі чацвер належыць цэлебраваць паводле звычайнага парадку, выключаючы абрад абмыцця ног.
  3. У Вялікую пятніцу акт адарацыі Крыжа праз пацалунак здзяйсняе толькі цэлебрант. Іншыя ўдзельнікі набажэнства адаруюць Крыж супольна праз укленчванне або нізкі паклон. Таксама пасля заканчэння набажэнства Крыж не адаруюць індывідуальна праз пацалунак. Крыж належыць змясціць у адпаведна падрыхтаваным месцы для супольнай адарацыі.
  4. Благаслаўленне страваў на велікодны стол належыць здзяйсняць паводле звычайнага парадку. Ваду для благаслаўлення вернікі павінны прынесці з сабой ва ўласных начыннях.
  5. Пасхальную вігілію ў Святую ноч належыць цэлебраваць паводле звычайнага парадку.
  6. Падчас цэлебрацыі ўсіх набажэнстваў належыць захоўваць умеркаванасць і разважлівасць, пазбягаючы празмернага падаўжэння часу правядзення літургіі.

На глыбокае перажыванне Пасхальнай таямніцы Езуса Хрыста і ўрачыстасць Уваскрасення ад усяго сэрца благаслаўляем.

Каталіцкія біскупы Беларусі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.