Пошук

24.03.2022 14:29   Catholic.by

У беларускім каталіцкім епіскапаце быў падрыхтаваны парадак набажэнства, якое можа цэлебравацца з нагоды прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана.

Ніжэй падаецца суправаджальны ліст Старшыні Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.

Да ўвагі адказных за прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі
ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка 2022 года

Вашы Эксцэленцыі,
Глыбокапаважаныя душпастыры,
шаноўныя кансэкраваныя асобы!

Па даручэнні Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, дасылаю Вам прапанаваны план набажэнства, які, па жаданні, можна выкарыстаць 25 сакавіка падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі ва ўрачыстасць Звеставання Пана.

Калі цэлебруецца святая Імша увечары, то пасля яе заканчэння варта правесці адмысловае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якога належыць здзейсніць Чын прысвячэння з Божым народам, не змяняючы яго зместу, выразна і не спяшаючыся.

Там жа, дзе не цэлебруецца святая Імша, а таксама ў манаскіх супольнасцях, заахвочваем правесці адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой здзейсніць Чын прысвячэння.

З благаслаўленнем,

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

Старшыня Камісіі
па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа