Пошук

08.03.2022 17:07   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

7 сакавіка ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай адбыўся велікапосны дзень засяроджання Францішканскага ордэна свецкіх.

Як паведаміла прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у сустрэчы ўзялі ўдзел каля 60-і мужчын і жанчын з розных куткоў Беларусі, якія жывуць францішканскай духоўнасцю ў свецкім стане.

У межах сустрэчы адбылося набажэнства Крыжовага шляху, адарацыя Крыжа, была магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Цэнтральнай падзеяй стала святая Імша, падчас у Францішканскі ордэн свецкіх былі прынятыя новыя члены.

Члены гэтага свецкага ордэна на ўзор святога Францішка, свайго заснавальніка і брата, стараюцца несці людзям радасць і надзею ў кожны час і ў кожным месцы, a iх стылю жыцця ўласціва палымяная малітва: як асабістая, так і супольная, а таксама бескарыслівыя ўчынкі міласэрнасці для бедных і патрабуючых.

Таму з прычыны трагедыі вайны, якую перажывае наш братні народ ва Украіне, члены ордэна агарнулі малітвамі ўсіх, каго закранае гэтая вайна, просячы Бога аб міры ва ўсім свеце.

Таксама яны абавязаліся працягваць маліцца ў гэтай важнай інтэнцыі, ахвяруючы за мір свае вырачэнні і пост, а для сябе саміх узнавілі абяцанне будаваць братэрскую супольнасць і евангельскі свет у кожнай сітуацыі, змагацца са спакусамі, распаўсюджваць дома і на працы разуменне агульнага дабра і братэрства.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця