Пошук

26.02.2022 22:44   Catholic.by

26 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіравала Паведамленне ў сувязі з ваенным канфліктам, які працягваецца ва Украіне.

Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Кожнаму з нас вядома аб ваенным канфлікце, які працягваецца ва Украіне.

На Генеральнай Аўдыенцыі, якая адбылася 23 лютага ў ватыканскай Зале святога Паўла VI, Святы Айцец Францішак звярнуўся з наступнымі словамі:

«Я адчуваю вялікі боль у сваім сэрцы з прычыны пагаршэння сітуацыі ва Украіне <…> Цяпер я хачу звярнуцца да ўсіх, веруючых і няверуючых. Езус вучыў нас, што на д’ябальскую апантанасць гвалту належыць адказваць Божай зброяй: постам і малітвай.

Запрашаю ўсіх зрабіць 2 сакавіка, Папяльцовую сераду, днём посту дзеля міру. Асабліва заахвочваю вернікаў, каб гэты дзень прысвяцілі руплівай малітве і посту. Няхай Валадарка супакою выратуе свет ад шаленства вайны».

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, далучаемся да просьбы Святога Айца Францішка і просім кожнага чалавека добрай волі, а асабліва веруючых нашага Касцёла, каб гэтая Папяльцовая серада была днём асаблівай малітвы і посту ў інтэнцыі міру, бо «для Бога няма нічога немагчымага» (пар. Лк 1, 37).

На гэтую справу ад усяго сэрца благаслаўляем.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

P.S. Святарам належыць прачытаць гэтае паведамленне вернікам у нядзелю 27 лютага.

 

Абноўлена 08.03.2022 15:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа