Пошук

21.02.2022 10:23   Кс. Юрый Марціновіч / Catholic.by

У чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» ад 20 лютага змешчаны матэрыялы пра ролю споведзі ў духоўным жыцці вернікаў.

Кароткі агляд новага нумара газеты, якая выходзіць двойчы на месяц, прапануе галоўны рэдактар выдання ксёндз Юрый Марціновіч.

Як адзнчаецца ў выданні, пакаянне — гэта заўсёды штосьці глыбока асабістае. Пра яго можна гучна казаць ці прыгожа пісаць, аднак кожная споведзь індывідуальная і вельмі асабістая справа. У сувязі з гэтым важна адпаведным чынам падрыхтавацца і адрозніць духоўнае ад эмацыйнага.

«Ці канфесіянал гэта таксама кабінет псіхолага?» З ксяндзом Андрэем Шутом, экзарцыстам з Рагачова, вядзецца гутарка пра выпадкі, калі спаведніку варта скіроўваць таго, хто спавядаецца, да псіхолага ці псіхатэрапеўта.

«Споведзь прызначана для паяднання чалавека з Богам, а не выключна для псіхалагічных размоў», — зазначае святар.

«Як рыхтуюцца да генеральнай споведзі?» Брат Сяргей Мацюшонак, капуцын, тлумачыць, навошта, каму і калі патрэбна такая практыка і ці патрэбная яна ўвогуле.

«Шчымлівая гісторыя Марыны з Віцебска». Смерць ад рака ў 32 гады ўспрымаецца як шчымлівая несправядлівасць. Парафіянка з Віцебска да апошняга верыла, што Бог яе аздаровіць. Пасля адыходу Марыны супольнасць выдала яе дзённік «Мой маленькі крыжык». Пра гэта вялікі матэрыял Ангеліны Марцішэўскай.

«Святар не псіхолаг». Блог Яны Чайко пра трансфармацыю яе чаканняў ад споведзі: ад спадзявання на доўгую размову і парады — да патрэбы простага адпушчэння грахоў.

Алена Майсюк піша пра добрасуседства чалавека, жывёл і раслін. Навошта яно і як да гэтага падысці. Чарговы допіс у блогу «Экалагічная цнота».

Ксёндз Тадэвуш Крыштопік асцерагае ад грахоў, якія наклікаюць Божую помсту. Чаму мы так не любім сёння такога пераліку, і што пра яго кажа Касцёл?

Пачуццё гумару дапамагае ў штодзённасці. Псіхолаг ксёндз Павел Салабуда падрыхтаваў некалькі парад адносна яго паляпшэння, і чаму псіхолагі заўсёды пачынаюць размову з пацыентам з пазітыву.

Газету «Слова Жыцця» можна набыць ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў Мінску:

  • Парафія святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына)
  • Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)
  • Парафія Божага Цела (Ангарская)
Абноўлена 21.02.2022 10:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця