Пошук

22.12.2021 17:47   Паводле: Church.by / Catholic.by
Фота: Church.by

22 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў з візітам кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Гэты візіт да праваслаўнага Прадстаяцеля стаў першым з моманту прызначэння арцыбіскупа Станеўскага на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

Мэтай сустрэчы было падтрыманне і развіццё адкрытых братэрскіх адносін паміж Касцёлам у Беларусі і братняй Праваслаўнай Царквой.

Як паведамляе афіцыйна партал Беларускай Праваслаўнай Царквы Church.by, падчас сустрэчы іерархаў, якая адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні, абмяркоўваліся актуальныя пытанні царкоўнага жыцця і выклікі сучаснага свету, якія стаяць перад хрысціянствам. Была выказана зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемаадносін на аснове гістарычна склаўшагася вопыту пазітыўнага ўзаемадзеяння традыцыйных канфесій на тэрыторыі Рэспублікі.

Патрыяршы Экзарх у асобе арцыбіскупа Юзафа павіншаваў усіх вернікаў Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з блізкім ужо святам Нараджэння Хрыстова.

На памяць пра сустрэчу, якая прайшла ў цёплай абстаноўцы, іерархі абмяняліся памятнымі падарункамі, адзначаецца на партале Church.by.

Абноўлена 22.12.2021 17:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.