Пошук

20.12.2021 12:09   Паводле: Францішак Дубраўскі / ave-maria.by
Фота Таццяны Лузан

16 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася традыцыйная перадкалядная вечарына «Ціхая ноч, святая ноч».

Як паведаміў сайт часопіса «Ave Maria», у яе падрыхтоўцы і правядзенні ўзялі ўдзел вернікі парафіяльных супольнасцяў горада, кансэкраваныя і свецкія асобы.

Сярод удзельнікаў быў таксама Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Іерарх сардэчна прывітаў прысутных, а таксама прачытаў верш і праспяваў пад уласны акампанемент калядную песню.

Абноўлена 20.12.2021 16:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа