![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-012.jpg)
9 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі прайшла калядная сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Яна стала не толькі першай сустрэчай духавенства архідыяцэзіі з новым Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, але таксама першай пастырскай сустрэчай пасля працяглага перапынку, звязанага з санітарнымі абмежаваннямі з-за каранавірусу.
Удзельнікі павіншавалі з 25-годдзем святарства Генеральнага вікарыя архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага і святароў, якія 7 снежня 1996 года разам з ім прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне.
Сустрэча распачалася супольнай малітвай Літургіі гадзінаў і працягнулася аскетычнай канферэнцыяй на тэму ўдзячнасці, якую прамовіў ксёндз канонік Аляксандр Барыла, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, прызначаны духоўным айцом архідыяцэзіі.
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-002b.jpg)
Кульмінацыяй сустрэчы стала святая Імша, цэлебрацыю якой па просьбе арцыбіскупа Станеўскага ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыібскуп Антэ Ёзіч.
На пачатку Эўхарыстыі прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне нагадаў пра распачаты сінадальны шлях, да ўдзелу ў якім пакліканы не толькі святары і біскупы, а ўвесь Божы народ, каб даць належны адказ на выклікі часу. «Паўсюдны Касцёл жадае пачуць і задзейнічаць кожную частку партыкулярных Касцёлаў. У Касцёле неабходна сінадальна слухаць, сінадальна гаварыць і дзейнічаць сінадальна.
Цяперашні Сінод з’яўляецца вырашальным момантам для Касцёла, але ён таксама павінен стаць спрыяльнай нагодай для навяртання для ўсіх яго сыноў і дачок: біскупаў і святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў», — падкрэсліў Апостальскі нунцый.
Карыстаючыся нагодай, ён выказаў найлепшыя пажаданні тым, хто сёлета святкуе 25-годдзе святарскага пасвячэння: дапаможнаму біскупу Юрыю Касабуцкаму, ксяндзу Яну Крэмісу, ксяндзу Уладзіславу Шышлу і ксяндзу Аляксандру Чайкоўскаму.
«Касцёл дзякуе вам за ваша вернае служэнне і малітвы. Я рады, што магу перадаць вам ад імя Святога Айца Папы Францішка яго ружанцы разам з пажаданнем здароўя і ўсялякага Божага благаслаўлення ў вашых будучых абавязках», — з гэтымі словамі прадстаўнік Святога Айца уручыў прысутным на цэлебрацыі юбілярам папскія падарункі.
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-010.jpg)
Божае слова на Эўхарыстыі прамовіў папярэднік арцыбіскупа Станеўскага на пасадзе Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Ён яшчэ раз павіншаваў свайго наступніка з новай пасадай і пажадаў на ёй Божага благаслаўлення, апекі Божай Маці і нябеснага апекуна святога Юзафа.
Заслужаны іерарх папрасіў святароў, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў прыняць яго як айца, кіраўніка і настаўніка. Арцыбіскуп Кандрусевіч таксама павіншаваў святароў-юбіляраў і пажадаў ім «надалей быць на пярэдняй лініі фронту змаганняў за духоўнае жыццё нашага народа, каб выклікі секулярызму, маральнага рэлятывізму і розных крызісаў не згасілі яго».
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-018.jpg)
У гаміліі арцыбіскуп эмерыт звярнуўся да словаў з Евангелля на чацвер Другога тыдня Адвэнту, у якіх Езус называе святога Яна Хрысціцеля найбольшым на зямлі, але адначасова меншым за найменшага ў нябесным Валадарстве.
«Ян найбольшы, бо быў пакліканы Богам падрыхтаваць людзей да прыйсця Збаўцы і паказаць яго людзям. Меншы за найменшага ў небе, бо на зямлі не атрымаў сакрамэнтальнай ласкі, якую атрымліваюць звычайныя хрысціяне, і якая патрэбная для збаўлення», — пракаментаваў словы Збаўцы іерарх. Ён дадаў, што Ян Хрысціцель, тым не менш, адыграў вялікую роль ў Божым плане збаўлення чалавецтва: падрыхтаваў сэрцы сваіх сучаснікаў да сустрэчы з Езусам і паказаў ім шлях да адносін з Богам. Яго вучэнне актуальнае і ў наш час, бо заклікае да перамены сэрца, ладу жыцця, стаўлення да Бога і бліжніх.
«Ён таксама заклікае нас рэалізоўваць у жыцці тое, што вызнаем словамі. Гэта актуальна для ўсіх хрысціянаў, а тым больш актуальна для святароў і кансэкраваных асоб. Мы павінны быць не валадарамі іншых, але іх слугамі, і рабіць гэта належыць па прыкладу святога Яна Хрысціцеля, у пакоры. Асоба святога Яна Хрысціцеля і яго служэнне Богу і людзям з’яўляецца добрым прыкладам для святароў.
Словы Езуса, што няма большага сярод народжаных жанчынамі, смела можна аднесці да кожнага са святароў, але адначасова трэба памятаць аб тым, што найменшы ў нябесным Валадарстве большы за яго, і так працаваць, каб заслужыць радасць неба», — падкрэсліў арцыпастыр, які сам удзяліў многім з прысутных святароў сакрамэнт прэзбітэрскага пасвячэння.
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-031.jpg)
На заканчэнне гаміліі іерарх выказаў пажаднні юбілярам.
«У сваім служэнні будзьце ярка ззяючай свечкай, якая згарае даканца. Сваім вопытам, малітвай і прыкладным служэннем людзям і адно аднаму падтрымлівайце прэзбітарскае адзінства Мінска-Магілёўскага Касцёла. Будуйце адзінства з кансэкраванымі асобамі і Божым Народам.
Няхай сімвалам такога адзінства стане першая пастырская сустрэча з новым Мінска-Магілёўскім Мітрапалітам арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, падчас якой мы падзелімся аплаткамі. Як многія зярняткі ў аплатцы ўтвараюць адно, так і мы, розныя, павінны быць адзінымі», — сцвердзіў арцыбіскуп Кандрусевіч.
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-002a-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-002b-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-027-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-030-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-031-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-033-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-034-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-035-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-036-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-037-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-038-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-039-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-040-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-041-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-042-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-043-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-044-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-045-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-046-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/12/14079/s-2021-12-09-pastmeeting-047-cb.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-001.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-002a.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-002b.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-003.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-004.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-005.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-007.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-008.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-009.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-010.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-011.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-012.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-013.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-014.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-015.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-016.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-017.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-018.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-019.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-020.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-021.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-022.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-023.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-024.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-025.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-026.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-027.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-028.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-029.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-030.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-031.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-033.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-034.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-035.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-036.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-037.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-038.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-039.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-040.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-041.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-042.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-043.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-044.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-045.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-046.jpg)
![](/3/images/news/2021/12/14079/2021-12-09-pastmeeting-047.jpg)
На заканчэнне святой Імшы адбылося дзяленне традыцыйнай аплаткай, падчас якога ўдзельнікі абмяняліся святочнымі віншаваннямі, захоўваючы пры гэтым санітарныя прадпісанні. Пасля Эўхарыстыі прайшла арганізацыйная частка сустрэчы, на якой былі абвешчаны новыя прызначэнні і ўручаны біскупскія дэкрэты.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)